Пад Магілёвам МАЗ пакаціўся і задавіў 32-гадовага кіроўцу

Нарыхтоўка сенажу скончылася смерцю для 32-гадовага кіроўцы сельгаспрадпрыемства. Няшчасны выпадак адбыўся 3 чэрвеня каля вёскі Рэчкі-1, паведаміў Следчы камітэт.

04.06.2024 / 14:11

Вядома, што кіроўца выпраўляў няспраўнасць аўтамабіля. Машына стаяла пад ухілам. Яна пакацілася і пераехала мужчыну. Ён памёр на месцы.

Мужчыну пад коламі грузавіка знайшлі калегі.

Выяснілася, што кіроўца не выкарыстоўваў супрацьадкатныя ўпоры, якія ў яго былі, а таксама не ўключыў стаяначны тормаз.

Nashaniva.com