Уначы банкаўскія карткі будуць працаваць з перабоямі

Уначы на 5 чэрвеня банкаўскія карткі будуць працаваць з перабоямі, паведамляе Банкаўскі працэсінгавы цэнтр.

04.06.2024 / 15:50

З 02:00 да 04:00 будуць праводзіцца тэхналагічныя работы. У гэты перыяд магчымыя кароткачасовыя перапынкі «ў абслугоўванні па забеспячэнні дадатковай аўтэнтыфікацыі пры правядзенні аперацый у інтэрнэце».

Паслугамі Банкаўскага працэсінгавага цэнтра карыстаюцца наступныя банкі: Беларусбанк, Белаграпрамбанк, Сбер Банк, БСБ Банк, Парытэтбанк, Белінвестбанк, БНБ-Банк, Банк «Рашэнне», Франсабанк, Цэптэрбанк, БТА Банк.

«У свеце адзін ён такі». Крычаўскія супрацоўнікі Беларусбанка маршыравалі і пелі пра Бацьку

Якую маёмасць нажылі экс-банкірка Ермакова і дзве яе дачкі

Экс-кіраўніку Белінвестбанка Андрэю Брышцелеву далі 12 гадоў калоніі

З 1 ліпеня пенсіі беларусам збольшага будуць выдаваць толькі банкі

Nashaniva.com