Гарадзенцы звярнуліся ў гарвыканкам наконт помніка Быкаву, ім адказалі

Гродзенскі гарвыканкам адказаў гараджанам, якія збіралі подпісы пад петыцыяй за ўстаноўку помніка Васілю Быкаву ў Гродне. Афіцыйны адказ быў апублікаваны на сайце Petitions.by.

05.06.2024 / 10:25

Паводле дакумента, які падпісаны намесніцай старшыні Гродзенскага гарвыканкама Зояй Кулешай: «Стварэнне і ўсталяванне падобных аб’ектаў нармуецца палажэннем аб парадку стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва».

З гэтага вынікае, што ўсталяванне помнікаў гістарычным асобам не ўваходзіць у кампетэнцыі гарвыканкама. Паводле палажэння, на якое спасылаецца старшыня Гродзенскага гарвыканкама, помнікі ў абласных цэнтрах можна ставіць толькі на падставе рашэнняў аблвыканкама. Праект помніка павінен таксама атрымаць заключэнне Міністэрства культуры і прайсці ўзгадненне ў прэзідэнта. Знешні выгляд і архітэктурнае рашэнне зацвярджае рэспубліканская мастацка-экспертная рада.

У сваёй петыцыі гарадзенцы збіралі подпісы пад просьбай усталяваць у Горадні помнік пісьменніку Васілю Быкаву, які жыў у горадзе з 1947 па 1949 і з 1955 па 1972 гады. Яны спасылаліся на тое, што ў «Гродне, дзе жыў і працаваў Васіль Быкаў яго імя не ўвекавечана належным чынам». Агулам пад петыцыяй падпісаўся 31 чалавек, піша bellit.info.

@feelmach Васіль Быкаў пражыў у Гродне агулам амаль 20 гадоў #жывебеларусь #быков #гродно #нашаніва #беларусь #гісторыя #гісторыябеларусі ♬ Shelby - sergionabeat

«З гэтымі гмахамі ад нашага горада нічога не застанецца». Гродзенцы не ў захапленні ад ідэі ўзвесці квартал з высоткамі

«Разгледзелі зварот з выездам на месца». Улады Гродна адказалі на пытанне, куды знікла шыльда ў гонар Касцюшкі

Неанацыст Лушч збірае подпісы, каб перайменаваць вуліцу Каліноўскага ў Мінску ў вуліцу 17 Верасня

Nashaniva.com