Нацыянальны аэрапорт Мінск прызнаны найлепшым у СНД
Паветраная гавань выйграла конкурс асацыяцыі «Аэрапорт».
05.06.2024 / 14:40
Фота: Нацыянальны аэрапорт «Мінск»
Нацыянальны аэрапорт Мінск стаў найлепшым аэрапортам краін СНД па выніках 2023 года. Конкурс сярод авіягаваняў краін СНД штогод праводзіцца асацыяцыяй «Аэрапорт» грамадзянскай авіяцыі краін — удзельніц СНД.
Галоўны аэрапорт Беларусі ўваходзіць у асацыяцыю з 1997 года, піша тэлеграм-канал гавані. Прыз аэрапорце Мінск уручылі на гадавым справаздачным сходзе членаў асацыяцыі ў Маскве.
На цырымоніі ўзнагароджання мінскі аэрапорт быў удастоены ганаровай граматы асацыяцыі «Аэрапорт» ГА і Кубка «Найлепшы аэрапорт СНД» за 2023 год.