КДБ наклаў арышт на дом уладальніка крамы сімволікі

«Вось так зараз выглядае наш дом у Гродне», — напісаў ён

05.06.2024 / 15:11

КДБ наклаў арышт на дом гродзенскага актывіста Сяргея Верамеенкі. Пра гэта мужчына напісаў у сваім фэйсбуку.

«Вось так зараз выглядае наш дом у Гродне. Той самы дом, які калісьці належаў майму дзеду — вэтэрану Другой Сусветнай вайны, кавалеру ордэна «Айчынная вайна», Пракопчыку Сцяпану Васільлевічу».

Сяргей і Вольга Верамеенка — уладальнікі крамы нацыянальнай сімволікі «Адметнасць». У сакавіку КДБ прызнала краму «экстрэмісцкім фармаваннем», а ў маі СК распачаў спецвытворчасць у дачыненні да Вольгі.

Nashaniva.com