Шыбаў няма, тынкоўка патрэскалася. Пракуратура абавязала ЖКГ адрамантаваць гістарычныя будынкі ў Мінску

Гаворка пра некалькі будынкаў на Інтэрнацыянальнай.

05.06.2024 / 15:40

Фота: пракуратура Цэнтральнага раёна Мінска

Супрацоўнікі пракуратуры Цэнтральнага раёна Мінска агледзелі будынкі на вуліцы Інтэрнацыянальнай, якія ўключаны ў спіс матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей. Падчас візуальнага агляду будынка па вул. Інтэрнацыянальнай, д. 9/17 пракуратура знайшла глыбокія расколіны тынкоўкі, выявіла адсутнасць шкла ў вокнах на другім паверсе, а на трэцім паверсе — разбурэнне тынкоўкі.

Таксама было выяўлена разбурэнне тынкавага пласта цокаля фасада будынкаў у дамах 12 і 14, а ў арачным праёме будынка дома №14 таксама знайшлі расколіну.

Пракуратура выпісала прадпісанне для ЖКГ аб рамонце будынкаў, рэканструкцыя запланавана да канца другога квартала 2024 года.

Nashaniva.com