У Расіі адбыўся маштабны збой ў працы электронных сэрвісаў, верагодны ўкраінскі след
У Расіі адбыўся маштабны збой у працы электронных сэрвісаў, за якім стаяць кіберспецыялісты Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны, паведамляе «Украінская праўда».
05.06.2024 / 16:11
Афіцыйнае паведамленне «Раскамнагляду» сцвярджае, што збоі з'яўляюцца наступствам «аварыі магістральнай сеткі сувязі».
Аднак, паводле звестках крыніц «Украінскай праўды», сапраўдная прычына ў маштабнай DDoS-атацы, якую цяпер праводзяць кіберспецыялісты ГУР МАУ. У выніку атакі была фактычна паралізаваная праца шэрагу дзяржаўных устаноў і прыватных кампаній Расіі.
Па стане на 11 гадзін 5 чэрвеня знік доступ да электронных сэрвісаў сайта дзяржаўных паслуг, а таксама да паслуг шэрагу міністэрстваў: міністэрства абароны, фінансаў, унутраных спраў, юстыцыі, прамысловасці і энергетыкі, інфармацыйных тэхналогій і сувязі, надзвычайных сітуацый. Былі заблакаваныя сайт і сэрвісы Федэральнай падатковай службы РФ.
Апублікавана паведамленне ад Федэральнай мытнай службы Расіі, дзе было адзначана што «ў сувязі з масіраванай DDoS-атакай на аператараў сувязі інфармацыйны абмен з удзельнікамі знешнеэканамічнай дзейнасці абцяжараны».
Пра адсутнасць доступу да сеціва заявіла «Аб'яднаная авіябудаўнічая кампанія». Яе праца на час была паралізаваная. Зафіксаваныя таксама збоі ў працы сервераў хмарнага сховішча РФ «Гособлако».
Урэшце, у шэрагу рэгіёнаў Расіі ўжо некалькі дзён не працуе «адзіны дзяржаўны рэестр ЗАГС»: расіяне масава скардзяцца на скасаваныя вяселлі, дадала крыніца «Украінскай праўды».
Недаступнымі з'яўляюцца паслугі некаторых банкаўскіх устаноў, у прыватнасці, «Сбербанка» і «Альфабанка». Таксама ёсць сур'ёзныя перабоі ў працы сеткі «ВКонтакте» — шэраг сэрвісаў недаступны.
Openal, Microsoft і Amazon дамовіліся абараняць чалавецтва ад магутных ШІ-сістэм
«Кіберпартызаны» адказалі Церцелю: Мы ніколі не планавалі атаку на БелАЭС
Беларусы ўвайшлі ў топ кіберзлачыннасці свету