БЕЛ Ł РУС

Усяго патроху

У Белавежскай пушчы знайшлі рэдкую архідэю

5.06.2024 / 17:34

Nashaniva.com

Навукоўцы Нацыянальнага парка «Белавежская пушча» знайшлі ў ім расліну, занесеную ў Чырвоную кнігу Беларусі, паведамляе афіцыйны сайт нацыянальнага парка. 

Падчас правядзення палявых батанічных даследаванняў у пойме ракі Белая і ракі Правая Лясная, паміж вёскамі Белая і Чарнакі, навуковыя работнікі заўважылі новыя месцы, дзе расце рэдкая чырвонакніжная архідэя — Пальчатакарэннік майскі. Папуляцыі гэтага віду зусім невялікія і налічваюць каля 25-30 раслін, якія цвітуць на пойменных лугах. 

Пальчатакарэннік майскі з’яўляецца прадстаўніком сямейства Архідных. Ён занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь і адносіцца да ІІІ катэгорыі нацыянальнага прыродаахоўнага значэння. На міжнародным узроўні гэтая архідэя ахоўваецца Канвенцыяй СІТЭС. 

У нашай краіне названай расліны зусім не многа, і ў Белавежскай пушчы яна сустракаецца вельмі рэдка. Таму нядаўняя знаходка мае важнае значэнне. 

Чытайце таксама:

Марына Васілеўская: З космасу бачыла Белавежскую пушчу і Палессе

У Пружанах паставілі амаль трохметровага чырвонага зубра

Гэтага майскага жука лепш не чапаць. Чым ён небяспечны і дзе водзіцца ў Беларусі?

Каментары да артыкула