Прэм'ер Індыі аб'явіў пра перамогу на парламенцкіх выбарах
Прэм'ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі аб'явіў пра перамогу сваёй партыі «Бхаратыя джаната парці» і Нацыянальнага дэмакратычнага альянсу (NDA) у цэлым на парламенцкіх выбарах, якія прайшлі ў краіне.
05.06.2024 / 19:25
Нарэндра Модзі трыумфуе. Фота: AP Photo/Manish Swarup
«Сёння слаўны дзень […]. Нацыянальны дэмакратычны альянс збіраецца сфармаваць урад ужо трэці раз, мы ўдзячныя народу», — сказаў Модзі прыхільнікам у штаб-кватэры сваёй партыі.
Пры гэтым партыі Модзі не ўдалося атрымаць большасць у парламенце. Паводле апублікаваных індыйскім выбаркамам канчатковых вынікаў выбараў, «Бхаратыя джаната парці» атрымлівае ў парламенце 240 месцаў з 543. Але альянс NDA атрымаў у сукупнасці 292 месцы.
Таму хоць 73-гадовы Модзі фармальна сёння і заявіў пра сваю адстаўку, але, мяркуючы па ўсім, у выніку ён застанецца пры ўладзе ўжо на трэці тэрмін — кааліцыйных галасоў для таго, каб гэта забяспечыць, яму хопіць. І калі так станецца, то Модзі стане толькі другім у гісторыі індыйскім прэм'ерам, якому ўдасца застацца на трэці тэрмін: першым быў славуты Джавахарлал Неру, які кіраваў індыйскай дзяржавай ад абвяшчэння яе незалежнасці ў 1947 годзе да сваёй смерці ў 1964-м.
Пякельныя выбары ў Індыі. У Дэлі + 53°C, дзясяткі чалавек загінулі
Індыя возьме ўдзел у мірным саміце па Украіне
Мільярд выбарцаў і мільён выбарчых участкаў. У найбуйнейшай у свеце дэмакратыі стартавалі выбары
Мільярд выбарцаў і мільён выбарчых участкаў. Найбуйнейшая ў свеце дэмакратыя рыхтуецца да выбараў