БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Аб'явілі «экстрэмісцкім фармаваннем» праект «Женщины тяжелого поведения»

5.06.2024 / 19:35

Nashaniva.com

Пра тое, што Міністэрства ўнутраных спраў унесла праект «Женщины тяжелого поведения» ў спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў», стала вядома з абноўленага пераліку на сайце ведамства.

Удзельніцамі «фармавання» ў спісе пазначаныя вядучыя шоу: Анастасія Карасёва, Марына Мінтусава і Кацярына Раецкая.

Увогуле ў «экстрэмісцкае фармаванне» ўвайшлі сайт праекта і ягоныя старонкі ў тыктоку, ютубе і інстаграме.

На гэты момант на ютуб-канал праекта падпісаныя больш за тысячу чалавек.

На сайце «Женщин тяжелого поведения» сказана, што гэта праект «для жанчын, якія стаміліся, але не здаліся».

Чытайце таксама:

Усе выбарчыя спісы ў Каардынацыйную раду аб'явілі «экстрэмісцкімі фармаваннямі» 

Коршунаў: Плато рэпрэсій, якое вымалёўвалася летась, разбурылася

КДБ наклаў арышт на дом уладальніка крамы сімволікі

Каментары да артыкула