Арына Сабаленка перастане быць другой ракеткай свету па выніках «Ралан Гарос»

На гэтай пазіцыі беларуска была з канца студзеня мінулага года.

06.06.2024 / 07:19

Арына Сабаленка. Фота: Christophe Ena / AP

Арына Сабаленка страціць другую пазіцыю ў рэйтынгу WTA па выніках «Ралан Гарос». Другой ракеткай свету стане амерыканка Како Гаўф.

Учора Сабаленка сенсацыйна прайграла ў чвэрцьфінале 17-гадовай расіянцы Міры Андрэевай. Напружаная сустрэча тэнісістак доўжылася 2 гадзіны 29 хвілін і завяршылася з лікам 6:7 (5:7), 6:4, 6:4 на карысць Андрэевай.

Арына не змагла абараніць 350 балаў за леташні паўфінал «Ралан Гарос». 

Сабаленка стала другой ракеткай свету ў канцы студзеня 2023 года пасля перамогі на Australian Open. Пасля фіналу Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе (US Open) у верасні 2023 года яна на два месяцы стала першай ракеткай свету.

Арына Сабаленка вылецела з «Ралан Гарос»

«Тых, хто мяне падтрымлівае, больш, чым хэйтараў». Сабаленка распавяла, як адносіцца да каментароў у сацсетках

Арына Сабаленка перастала хаваць, з кім сустракаецца

Nashaniva.com