На праспекце Незалежнасці ў Мінску маршрутка вылецела на ходнікі
Здарэнне адбылося ў сераду каля Акадэміі навук.
06.06.2024 / 08:16
У Мінску маршрутка з пасажырамі на мокрай дарозе вылецела на ходнікі на праспекце Незалежнасці, паведамляе сталічная ДАІ.
31-гадовы кіроўца маршруткі «Мэрсэдэс» паблізу дома №77 на праспекце Незалежнасці не справіўся з кіраваннем на мокрай дарозе.
У выніку маршрутка вылецела з праезнай часткі і заехала проста на ходнікі. На шчасце, пешаходаў там не аказалася, але пацярпела 22-гадовая пасажырка маршруткі.
У Бабруйскім раёне маршрутка з людзьмі сутыкнулася з трактарам
Таксіст у Мінску на поўным ходзе ўляцеў у краму ВІДЭА
ДТЗ пад Мінскам: кіроўцу «Міцубісі» выкінула праз бакавое акно