Lada ўпершыню прадставіла сваю новую мадэль — Iskra. Што за яна?
На Пецярбуржскім міжнародным эканамічны форуме АўтаВАЗ паказаў новую мадэль у лінейцы — Lada Iskra. Яе планавалі вывесці на рынак яшчэ летась, але праз санкцыі расійскаму аўтавытворцу давялося скарэктаваць планы.
06.06.2024 / 13:34
Фота: скрыншот з відэа на ютуб-канале «За рулём»
З'явіцца 6-ступеньчатая механіка
Новую Lada пабудавалі на «адаптаванай» платформе CMF-B LS ад Renault-Nissan. На гэтай жа платформе ў Еўропе выпускаюць Dacia Logan трэцяга пакалення.
На Lada Iskra упершыню за ўсю гісторыю існавання Lada з'явіцца 6-ступеньчатая механіка. Яна будзе працаваць у пары з бензінавым 16-клапанным рухавіком аб'ёмам 1,6 літра магутнасцю 106 к.с.
Аўтамабіль у базавай версіі будзе прадавацца з 8-клапанным рухавіком на 1,6 літра магутнасцю 90 к.с. і 5-ступеньчатай механікай.
Таксама будзе даступны варыянт з аўтаматычнай каробкай перадач.
Фота: скрыншот з відэа на ютуб-канале «За рулём»
Мільярдныя выдаткі і высокі ўзровень лакалізацыі
З'яўленне «іскры» называюць першай перамогай на шляху па імпартазамяшчэнні, якую ўдалося дасягнуць за два гады. На прэзентацыі паведамілі, што праект па распрацоўцы новага мадэльнага шэрагу абышоўся ў 23 мільярды расійскіх рублёў (гэта каля 259 мільёнаў даляраў). Паведамляецца, што для яе выпуску лакалізавалі звыш двух тысяч кампанентаў. Узровень лакалізацыі ацэньваюць у 3/4.
Серыйны выпуск «іскры» запланаваны на пачатак наступнага года. Аўтамабіль прапануюць у кузавах седан, універсал і крос-універсал.
Фота: скрыншот з відэа на ютуб-канале «За рулём»
Што пачым?
АўтаВАЗ пазіцыянуе Lada Iskra як нешта сярэдняе паміж Lada Granta і Lada Vesta. Дакладная цана навінкі невядомая, але эксперты выказваюць меркаванне, што цэны будуць у межах 1,1 — 1,5 мільёна расійскіх рублёў, што складае каля 12 400 — 16 800 даляраў.
У год плануюць выпускаць ад 70 да 100 тысяч «іскраў».
LADA аднавіла выпуск усяго мадэльнага раду. Цана на папулярную Lada Largus — космас
«Белджы» анансаваў пачатак продажу новай мадэлі красовера пад уласным брэндам