Завялі спецвытворчасць на ўдзельніка страйка на «Беларуськаліі»

Завочна будуць судзіць Андрэя Прылуцкага.

06.06.2024 / 14:08

Яго абвінавачваюць па артыкуле аб гвалце або пагрозе гвалтам у дачыненні да міліцыянта (артыкул 364 КК). СК прапануе яму з'явіцца ва ўпраўленне Следчага камітэта па Мінску.

Андрэй Прылуцкі працаваў на «Беларуськаліі» і далучыўся да страйку з патрабаваннем адстаўкі Лукашэнкі ды новых выбараў. Пад пагрозай арышту ён уцёк у Расію, адкуль збіраўся ляцець ва Украіну, але быў затрыманы ў Санкт-Пецярбурскім аэрапорце. Мужчына амаль 6 месяцаў правёў у СІЗА, адкуль пазней выйшаў на волю.

Завочна будуць судзіць гарадзенак Вольгу Верамеенку і Ірыну Чарняўку

Завочна будуць судзіць праваабаронцу Алену Маслюкову

Завочна будуць судзіць 24-гадовую ўраджэнку Жлобіна

Адразу шасцярых беларусаў завочна асудзілі за ўдзел у мірных сходах

КДБ наклаў арышт на дом уладальніка крамы сімволікі

Nashaniva.com