Крышціяну Раналду паставіў чарговы рэкорд. Гэтым разам у сацсетках

Ён пакінуў камент пад допісам Кіліяна Мбапэ ў сувязі з пераходам таго з ПСЖ у мадрыдскі «Рэал».

06.06.2024 / 14:53

Фота: Amr Nabil / AP

Форвард «Аль-Насра» і зборнай Партугалі Крышціяну Раналду ўсталяваў рэкорд сацыяльных сетак.

Пасля пераходу Кіліяна Мбапэ ў «Рэал» партугалец напісаў каментар пад яго допісам у інстаграме: «Мая чарга. Мне не церпіцца ўбачыць, як ты запальваеш на [стадыёне] «Бернабеу» Наперад, Мадрыд!».

Гэты каментар стаў самым папулярным у гісторыі сацыяльных сетак. Ён ужо набраў па стане на 15:00 чацвярга 4,795 мільёна лайкаў. 

Напісаны два дні таму допіс Мбапэ лайкнулі 23 млн чалавек.

Крышціяну Раналду застанецца ў Саудаўскай Аравіі яшчэ на адзін сезон

Суперкамп'ютар правёў 10 тысяч сімуляцый і даў прагноз, хто выйграе Еўра-2024

Мадрыдскі «Рэал» выйграў футбольную Лігу чэмпіёнаў

Падчас фінальнага матчу Лігі чэмпіёнаў на поле выбег фанат гомельскага трэш-блогера

Беларускага трэнера Віктара Ганчарэнку выкінулі з «Урала» з-за кепскіх вынікаў

Nashaniva.com