Амаль усе квіткі на матч Беларусь — Расія прададзеныя

На гульні чакаецца аншлаг.

06.06.2024 / 15:19

Фота: abff.by

«Амаль усе квіткі на таварыскі матч зборнай Беларусі і Расіі раскупленыя — заўтра будзе аншлаг. Таксама на сённяшні дзень зарэзервавана яшчэ крыху больш за адну тысячу білетаў для тых заўзятараў, якія будуць набываць іх у апошні момант перад самім матчам, — сказаў намеснік старшыні Беларускай федэрацыі футболу Андрэй Васілевіч.

Матч Беларусь — Расія пройдзе ў пятніцу на стадыёне «Дынама» і пачнецца а 20-й вечара.

Пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну, расійскія футбольныя клубы і зборныя адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў, а беларускія зборныя і клубы вымушаныя праводзіць паядынкі на нейтральным полі (матчы праходзяць у Сербіі і Венгрыі).

Такім чынам гульня Беларусь — Расія будзе першай у Беларусі з канца 2021 года.

11 чэрвеня Беларусь згуляе таварыскі матч з Ізраілем у Венгрыі

Мадрыдскі «Рэал» выйграў футбольную Лігу чэмпіёнаў

Падчас фінальнага матчу Лігі чэмпіёнаў на поле выбег фанат гомельскага трэш-блогера

Крышціяну Раналду паставіў чарговы рэкорд. Гэтым разам у сацсетках

Nashaniva.com