Брэсцкі выпускнік выклаў у сеціва фота свайго тэсту па матэматыцы. Гэта было лішнім
Сёлета ўжо дзевяць чалавек выдаленыя за розныя парушэнні з уступных выпрабаванняў, паведаміла прэс-служба Камітэта дзяржкантролю. Трое з іх парушылі правілы, пранёсшы тэлефоны, яшчэ трое — шпаргалкі. Астатнія тры выпускнікі былі выдаленыя з тэставання з «іншых прычын», адзначылі ва ўстанове. Але ёсць і такія юнакі, у якіх праблемы з'яўляюцца пастфактум.
06.06.2024 / 16:51
Фота ілюстрацыйнае
Рэч у тым, што кантрольныя органы і пасля завяршэння выпрабаванняў манітораць інтэрнэт «на прадмет размяшчэння на тых ці іншых рэсурсах фатаграфій, зробленых у аўдыторыі падчас выпрабавання». І часам гэта прыносіць ім вынікі.
Як выявілася, у цяперашняй кампаніі фатаграфію тэсту цэнтралізаванага экзамену па матэматыцы размясціў у інтэрнэце выпускнік з Брэста.
Асоба юнака ўстаноўленая, яму пагражае ануляванне ягонага выніку на ЦЭ па гэтым прадмеце. Прынамсі, так пакаралі абітурыента з Гродна летась за аналагічнае парушэнне.
Беларускую мову на ЦТ абралі каля 16% абітурыентаў
Якія цэнтралізаваныя экзамены карыстаюцца папулярнасцю ў абітурыентаў
Мінадукацыі вызначыла даты цэнтралізаванага тэсціравання