Польскі салдат, паранены мігрантам на беларускай мяжы, памёр

Пра смерць вайскоўца паведамілі польскія вайсковыя органы.

06.06.2024 / 17:04

«З глыбокім шкадаваннем развітваюся з нашым салдатам Матэвушам, які, нягледзячы на ​​намаганні лекараў, загінуў пасля бандыцкага нападу пры абароне польскай мяжы. Яго ахвярнасць і адданасць Радзіме з'яўляюцца прыкладам найвышэйшай мужнасці» — напісаў у сацсетцы X міністр нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш.

Жаўнера паранілі нажом мігранты, якія спрабавалі трапіць у Польшчу. Здарэнне мела месца 28 траўня ў гміне Дубічы Царкоўныя.

Пацярпелага спачатку завезлі ў Гайнаўскі шпіталь, а пазней транспартавалі ў Варшаву. Спачатку паведамлялася, што ягоны стан цяжкі, але стабільны, але сёння з'явілася інфармацыя, што салдат знаходзіцца ў коме і абмяркоўваецца пытанне адключэння яго ад апаратаў жыццезабеспячэння.

Паранены каля беларускай мяжы польскі салдат у коме. Вырашаюць, ці адключаць яго ад сістэм жыццезабеспячэння

Польскі памежнік, на якога напаў нелегальны мігрант ля беларускай мяжы, знаходзіцца ў цяжкім стане

На мяжы з Беларуссю траўмаваны польскі памежнік

Nashaniva.com