У Гомелі сквер засадзілі пальмамі ФОТАФАКТ
У гомельскім скверы імя Грамыкі пасадзілі ў белыя вялізныя кадкі невялікія канструкцыі з вярбовых прутоў, якія нагадваюць пальмы, піша выданне «Штодзень».
06.06.2024 / 17:56
Зверху гэтых «пальмаў» знаходзіцца пучок вярбовага лісця. Пад імі высаджаныя традыцыйныя для Гомеля петуніі.
«Вербавыя пальмы» — адносна новая ідэя для ландшафтнага дызайну. Гэта не дрэва, а пераплеценыя пруты, лісце расце менавіта на іх, і яны пускаюць карані. Хоць існаванне ў падобнай форме наўрад ці можна назваць карысным для вярбы.
Гэта ўжо не першыя эксперыменты, якія гомельскія гарадскія ўлады прыдумляюць для аздаблення сквера. Доўгі час на яго ўскраіне стаялі пластыкавыя канструкцыі ў выглядзе вядомых будынкаў з розных месцаў свету. Цяпер яны знаходзяцца на рэканструкцыі.
У Мінску ўпала адна з самых вялікіх сакур
У Віцебску паставілі арыгінальны помнік расійскаму пісьменніку ФОТАФАКТ
На старых габрэйскіх могілках у Лёзненскім раёне з'явіўся помнік незвычайнай формы