У Эстоніі хочуць абмежаваць беларусам права на куплю нерухомасці

Эстонскі парламент пачаў абмеркаванне праекта закона па абмежаванні права куплі нерухомасці для грамадзян Беларусі і Расіі. Пра гэта стала вядома падчас прэс-канферэнцыі ва ўрадзе краіны 6 чэрвеня, паведамляе Delfi.ee.

06.06.2024 / 22:03

Панарама Таліна. Фота: Aliaksandr Antanovich / vecteezy.com

Па словах міністра ўнутраных спраў Эстоніі Лаўры Ляэнеметса, такія намеры звязаныя з асцярогамі адносна таго, што такую нерухомасць будуць выкарыстоўваць для разведкі, сабатажу або варожых дзеянняў супраць дзяржавы. Ён сцвярджае, што такія прыклады ўжо былі ў іншых краінах.

Так, паводле звестак міністра, расійскі бізнэсовец купіў у Фінляндыі некалькі астравоў побач са стратэгічна важнымі аб'ектамі і абсталяваў там верталётныя пляцоўкі. Таксама быў выпадак у Нарвегіі, калі расіянін купіў нерухомасць каля аэрадрома НАТА.

Абмежаванні на куплю нерухомасці ўжо ўвялі ў раёнах каля дзяржаўнай мяжы, цяпер іх хочуць пашырыць. Чакаецца, што яны будуць распаўсюджвацца нават на тых беларусаў і расіян, якія жывуць у Эстоніі пастаянна.

«Забарона на ўвоз прадуктаў выглядае непрыгожа, але дыктуецца банальнымі патрэбамі бяспекі»

«Увоз аўто ва ўзросце да 5 гадоў фактычна забаронены». Як зменяць сітуацыю новыя правілы прыгону аўто ў Беларусь

Эстонія дазволіла канфіскоўваць замарожаныя расійскія актывы

Nashaniva.com