Тыкток узарвала ВІДЭА, на якім казуля плюнула ў твар мінскай фатографцы
6.06.2024 / 22:50
Фатографка з Мінска Юлія Малікава выклала ў тыкток відэа, зробленае ў парку жывёл «Дыпрыз» пад Баранавічамі.
Скрыншот з відэа
У кадры жывёліна, падышоўшы да дзяўчыны па пачастунак, раптам плюнула ёй проста ў твар. Тут жа за кадрам чуецца смех.
@im.youlia Я хотела обняться, а она… #барановичи #диприз #дипризбарановичи #дипризпарк #дипризпаркживотных #кудасходитьбарановичи #паркживотныхбарановичи #паркживотныхдиприз ♬ оригинальный звук - Юлия
Ролік стаў вірусным і за два дні сабраў не толькі больш за 1,8 мільёнаў праглядаў, але і звыш 60,7 тысяч лайкаў ды больш за 4000 каментароў.