Сертыфікаты ЦТ пачнуць выдаваць абітурыентам 1 ліпеня
Сёння ж пройдзе апошняе ЦТ.
07.06.2024 / 09:22
Ілюстрацыйнае фота bsuir.by
Сертыфікаты цэнтралізаванага тэсціравання пачнуць выдаваць абітурыентам у пунктах правядзення ЦТ з 1 ліпеня, пра гэта паведамляе Мінадукацыі.
Па кожным прадмеце ёсць падрабязныя спецыфікацыі, якія апублікаваныя. Акрамя таго, усе заданні праходзяць не толькі ўнутраную, але і знешнюю экспертызу, для чаго маецца група спецыялістаў.
Здача цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ) і цэнтралізаванага экзамену (ЦЭ) стартавала ў Беларусі 27 мая. ЦЭ з'яўляецца адначасова выпускным і ўступным выпрабаваннем у ВНУ. Таксама для паступлення абітурыентам неабходна здаць яшчэ адно ЦТ.
Апошняе ЦТ у асноўным графіку пройдзе сёння. Адзінаццацікласнікі змогуць здаць у пятніцу хімію, фізіку, грамадазнаўства і гісторыю Беларусі.
Уступная кампанія ў дзяржаўных ВНУ Беларусі пачнецца ўжо ў чэрвені. Першымі змогуць падаць дакументы мэтавікі, затым — бюджэтнікі і платнікі.
Брэсцкі выпускнік выклаў у сеціва фота свайго тэсту па матэматыцы. Гэта было лішнім
Беларускую мову на ЦТ абралі каля 16% абітурыентаў
Сёння школьнікі здаюць ЦТ адразу па пяці прадметах