Цікаўны мядзведзь «патруляваў» мяжу Літвы з Беларуссю ВІДЭА

І нават праверыў на трываласць літоўскую інфраструктуру.

07.06.2024 / 11:47

vsat.lrv.lt

Жывёла з'явілася ля мяжы ў раёне Кяны (дзе ідзе чыгунка) з літоўскага боку, распавялі ў літоўскай службе аховы дзяржмяжы.

Тут мядзведзь спыніўся ля памежнай загароды, а затым пачаў ісці ўздоўж яе. Усяго жывёла прайшла ўздоўж плота 2,5 км.

Па дарозе штурхануў мачту, на якой устаноўлены датчыкі, ліхтар і камеры назірання. Мачта ўдар вытрымала.

У выніку жывёла дайшла да ракі, на беразе якой загарода сканчаецца.

Нешта пачуўшы, мядзведзь кінуўся ў прыбярэжныя зараснікі і пайшоў углыб Літвы.

Мядзведзь з Беларусі падарыў сабе кароткі адпачынак у Еўрасаюзе

Каля трасы на Шчучыншчыне заўважылі вялікага мядзведзя ВІДЭА

Трох ласёў і аднаго мядзведзя збілі машыны за адну ноч на трасе М1 у адным раёне

Nashaniva.com