Кавалак вуліцы Кульман у Мінску закрыюць на два месяцы

Мінгарвыканкам уводзіць забарону на рух транспарту па вуліцы Кульман ад перасячэння з вуліцай Максіма Багдановіча да перасячэння з вуліцай Крапоткіна з 00 гадзін 13 чэрвеня (наступны чацвер).

07.06.2024 / 12:12

Фота: Minsknews.by

Рух будзе перакрыты на два месяцы, да 12 жніўня. Рашэнне апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Такое рашэнне гарадскія ўлады тлумачаць «пагрозай бяспекі дарожнага руху, у тым ліку жыццю і (або) здароўю грамадзян». 

Nashaniva.com