Стала вядома імя польскага салдата, які загінуў на мяжы з Беларуссю

Хлопца звалі Матэвуш Сітак, яму быў усяго 21 год.

07.06.2024 / 15:25

Матэвуш быў шарагоўцам 1-й Варшаўскай танкавай брыгады. Развітанне з ім адбудзецца 12 чэрвеня, паведамілі ў брыгадзе.

Матэвуш Сітак рашэннем міністра абароны Уладзіслава Касіняка-Камыша пасмяротна павышаны ў званні да старшага сяржанта, а таксама ўзнагароджаны Залатым медалём «За заслугі ў абароне краіны».

Матэвуш Сітак атрымаў удар нажом на мінулым тыдні падчас спынення спробы групы мігрантаў прарвацца з беларускага боку. Яго ўдарыў нажом адзін з мігрантаў. Хлопца шпіталізавалі, ён трапіў у кому, нягледзячы на ўсе намаганні медыкаў, ён памёр.

Nashaniva.com