На МКАД адбылася аварыя з удзелам фуры, рух сур'ёзна ўскладнены

Днём 7 чэрвеня на 33-м кіламетры вонкавага кола МКАД адбылося ДТЗ з удзелам фуры. Гэта паўплывала на ўвесь дарожны рух, стварыўшы вялікі затор.

07.06.2024 / 17:03

Фота: t.me/gaiminsk

Паводле папярэдняй інфармацыі, фура MAN перастройвалася з другой паласы ў першую. 44-гадовы кіроўца не пераканаўся ў бяспецы манеўру, і грузавік сутыкнуўся з легкавым аўтамабілем Hyundai.

Ад удару Hyundai развярнула і адкінула ў трэцюю паласу, дзе ў гэты час рухаўся грузавік Scania. Кіроўца і 15-гадовая пасажырка Hyundai былі дастаўленыя ў бальніцу для абследавання, паведамляе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама. 

З-за гэтай аварыі на МКАД утварыўся вялікі затор ад 38-га кіламетра МКАД у напрамку з'езду на вуліцу Мазурава. На месцы ДТЗ ужо працуюць супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі. 

Сталі вядомыя падрабязнасці ДТЗ з аўтацыстэрнай, якая ўпала з моста

Каля Рэчыцы цыстэрна з палівам рухнула з моста цераз Дняпро

У сутыкненні маршруткі і трактара ў Бабруйскім раёне пацярпелі 13 чалавек, двое ў рэанімацыі

Nashaniva.com