Замест трох — адзін. У Мінску хочуць спрасціць сістэму раздзельнага збору бытавога смецця
Прадпрыемства «Рэмандзіс-Мінск» цяпер рэалізуе ў трох сталічных раёнах пілотны праект. Замест трох кантэйнераў — для паперы і кардона, для шкла і для пластыка — у Кастрычніцкім, Маскоўскім і Фрунзенскім раёнах ставяць адзін агульны, паведамляе «Смартпрэс».
07.06.2024 / 17:38
Здымак ілюстрацыйны. Фота: gkx.by
Збор цвёрдых камунальных адкідаў, як і ў іншых раёнах, пры гэтым робіцца ў асобны кантэйнер чорнага колеру.
Як расказала на прэс-канферэнцыі намесніца генеральнага дырэктара па добраўпарадкаванні, санітарным утрыманні жыллёвага фонду ГА «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка» Анастасія Вераб'ёва,
«эксперымент паказаў станоўчы вынік. Такая сістэма больш зразумелая людзям і працэнт выбаркі павялічыўся да 30%».
Дзякуючы гэтаму цяпер разглядаецца магчымасць маштабаваць праект на шматкватэрную забудову па ўсім Мінску, паведаміла чыноўніца.
Стала вядома, калі ў поўную сілу запрацуе смеццеперапрацоўчы завод пад Мінскам
У Мазыры выкінулі на сметнік неверагодную колькасць хатніх закатак ВІДЭА
У Нарачы бацька і сын знайшлі на сметніку бутэльку з ружовай вадкасцю — абодва загінулі