БЕЛ Ł РУС

Эканоміка

У Мінску адкрыўся прадуктовы супермаркет без касіраў

7.06.2024 / 19:31

Nashaniva.com

У жылым комплексе «Мінск-Свет» на праспекце Міру, 2, адкрылася першая крама «Еўраопт» без традыцыйных кас. Цяпер усе пакупкі тут аплачваюцца праз касы самаабслугоўвання — банкаўскай картай, смартфонам, разумнымі гадзіннікамі або нават наяўнымі (асаблівы алгарытм), піша «Анлайнер».

Фота: Еўраопт

Крама размешчаная ў гмаху «Сіднэй» каля скрыжавання з вуліцай Аэрадромнай. У ёй няма традыцыйных кас, што дазволіла вызваліць больш месца для тавараў.

Фота: Еўраопт

Стэлажы расстаўленыя па дыяганалі, з шырокімі праходамі. Унутры ёсць дзве доўгія вітрыны з малочнымі і мяснымі прадуктамі, прылавак са свежым хлебам, а каля вокнаў — зона з садавіной і гароднінай. Таксама тут можна знайсці бакалею, замарожаныя прадукты, напоі, гаспадарчыя тавары і корм для жывёл. Ёсць і кава-пойнт, дзе можна ўзяць капучына за 1,99 рубля.

Фота: Еўраопт

Для аплаты ў краме ўстаноўлена пяць кас самаабслугоўвання. Разлічыцца можна банкаўскай картай, смартфонам або разумным гадзіннікам. Што да наяўных, то з імі такі алгарытм: скануеш тавары, выбіраеш на экране аплату наяўнымі і атрымліваеш перадчэк. З ім можна падысці да стойкі адміністратара, які пералічыць купюры.

Фота: Еўраопт

У прэс-службе «Еўрагандлю» адзначылі, што праграмнае забеспячэнне для гэтых кас было распрацавана ўласнымі сіламі кампаніі. Гэта дазволіла хутка ўкараніць новыя тэхналогіі.

Фота: Еўраопт

Калі гэтая крама будзе мець поспех, то такія самыя адкрыюць і ў іншых месцах. 

Чытайце таксама:

Навошта Лукашэнку «Еўраопт»?

За колькі сёння можна адпачыць з шашлыком і як змяніліся цэны ў параўнанні з леташнімі?

Дачка «Еўраопта» ператварылася ў маркетплэйс

Каментары да артыкула