У парламенце Францыі заклікалі памяняць назву Беларусі па-французску
Дэпутат французскага парламента Фрэдэрык Пэці, кіраўнік парламенцкай групы даследаванняў Беларусі, звярнуўся ў Французскую акадэмію з ініцыятывай памяняць назву Беларусі на французскай мове. Ягоны зварот апублікаваў дарадца Святланы Ціханоўскай Францішак Вячорка.
07.06.2024 / 20:01
Цяпер па-французску назва нашай краіны гучыць як Biélorussie, а дэпутат Пэці прапануе назву, блізкую да той, якой называюць сваю краіну самі беларусы, Bélarus.
Раней з такой ініцыятывай выступалі таксама беларусы Францыі і беларускія дэмакратычныя сілы.
«Раней мы падымалі з імі гэта пытанне, і вось пайшоў працэс», — піша Вячорка.
Дэпутат Пэці прыводзіць розныя гістарычныя, моўныя і палітычныя аргументы на карысць перайменавання. Ён сцвярджае, што старая назва звязаная з акупацыяй Беларусі Расійскай імперыяй. Самі ж беларусы хочуць, каб іх краіну называлі па-новаму, як гэта ўжо робіцца ў ААН і іншых буйных арганізацыях.
Французская акадэмія — галоўная ўстанова ў вызначэнні стандартаў французскай мовы.
34-гадовы дальнабойшчык з Баранавічаў, імаверна, загінуў у Францыі
Акадэмія навук збірае перадзамовы на дзве кнігі па гісторыі беларускай мовы