636 чалавек — на 100 балаў. Як беларускія выпускнікі здалі першы цэнтралізаваны экзамен

7 чэрвеня сталі вядомыя вынікі цэнтралізаванага экзамену, які выпускнікі беларускіх школ здавалі 27 мая па 13 профільных вучэбных прадметах.

07.06.2024 / 21:16

Як паведамляе тэлеграм-канал Міністэрства адукацыі, у выпрабаваннях прынялі ўдзел 55,5 тысяч чалавек.

Максімальна магчымы вынік у 100 балаў па профільных вучэбных прадметах змаглі атрымаць 636 навучэнцаў. Стобальнікі ёсць па ўсіх вучэбных прадметах, але больш за ўсё іх па матэматыцы — 248 чалавек.

Зусім не змаглі справіцца з экзаменацыйнай работай (атрымалі нуль балаў) 64 выпускнікі (у тым ліку 50 чалавек па матэматыцы).

Сярэднія балы па ўсіх вучэбных прадметах перавысілі адзнаку ў 50 балаў. Так, сярэдні бал па матэматыцы склаў 58,4 бала, па хіміі — 63,8; па гісторыі Беларусі — 64,2; па грамадазнаўстве — 60,9 бала.

Тыя выпускнікі, якія не змаглі прыняць удзел у цэнтралізаваным экзамене ў асноўныя тэрміны, змогуць прайсці яго ў рэзервовыя дні. Яны прызначаныя на 21 і 23 чэрвеня і сумешчаныя з рэзервовымі днямі цэнтралізаванага тэсціравання. 

Сертыфікаты ЦТ пачнуць выдаваць абітурыентам 1 ліпеня

Беларускую мову на ЦТ абралі каля 16% абітурыентаў

Якія цэнтралізаваныя экзамены карыстаюцца папулярнасцю ў абітурыентаў

Nashaniva.com