Прэм'ер-міністарку Даніі пабілі на вуліцы Капенгагена

Пра інцыдэнт паведамілі ў канцылярыі дацкай прэм'еркі Метэ Фрэдэрыксэн, удакладніўшы, што яна «шакаваная тым, што здарылася», але не дае далейшых каментароў.

07.06.2024 / 22:51

Метэ Фрэдэрыксэн. Фота: AP Photo/Jeremias Gonzalez

«Прэм'ер-міністарка Даніі Метэ Фрэдэрыксен сёння падвергнулася нападу і збіццю з боку мужчыны на вуліцы Культарвет у Капенгагене. Метэ, натуральна, шакаваная нападам. Павінен сказаць, што гэта скаланула ўсіх нас, хто з ёй блізкі», — паведаміў міністр навакольнага асяроддзя Магнус Хойніке ў сацсетцы Х.

Мужчына, які пабіў прэм'ер-міністарку, затрыманы. Матывы нападніка пакуль невядомыя.

Прэм'ер Славакіі ўпершыню звярнуўся да нацыі пасля замаху на сваё жыццё. Даруе стралку, але не апазіцыі

Пуцін пачаў насіць на публічных мерапрыемствах бронекамізэльку

Стала вядома, хто страляў у славацкага прэм'ера Фіца

Nashaniva.com