На вайне ва Украіне загінуў яшчэ адзін беларускі добраахвотнік

«Кракаў» патрапіў пад расійскі артабстрэл і памёр ад раненняў, не сумяшчальных з жыццём.

08.06.2024 / 13:08

Стала вядома пра гібель яшчэ аднаго беларускага добраахвотніка на вайне ва Украіне. Пазыўны хлопца быў «Кракаў», піша «Еўрарадыё».

Ён загінуў паміж 10 і 13 сакавіка на Харкаўшчыне. Вядома, што гэта адбылося падчас выканання баявога задання.

«Кракаў» патрапіў пад расійскі артабстрэл і памёр ад раненняў, не сумяшчальных з жыццём.

Сёння вядома ўжо пра 63 беларусаў, якія загінулі, абараняючы Украіну.

Nashaniva.com