У «танкалёта» Belavia трэснула шкло проста ў палёце
Самалёт «Белавія» Boeing 737-3Q8 (EW-254PA), які сёння вылецеў рэйсам BRU939 Мінск — Санкт-Пецярбург, вярнуўся ў Нацыянальны аэрапорт «Мінск», піша @motolkohelp.
08.06.2024 / 15:23
Паводле звестак рэсурсу, прычына ў тым, што ў самалёта проста ў палёце трэснула лабавое шкло.
Ён развярнуўся ў раёне Полацка і вярнуўся ў Мінск.