Свёнтак трэці раз запар выйграла «Ралан Гарос». Адрыў ад Сабаленкі амаль 4000 балаў

Польская тэнісістка выйграла сёння Адкрыты чэмпіянат Францыі па тэнісе (Ралан Гарос). У фінале яна разбіла італьянку Ясмін Пааліні 6:2, 6:1.

08.06.2024 / 17:47

Фота: Thibault Camus / AP

Гульня доўжылася ўсяго адну гадзіну і 5 хвілін.

23-гадовая Свёнтак выйграла «Ралан Гарос» трэці раз запар і чацверты раз у кар'еры. 

Арына Сабаленка выбыла ў 1/4 фіналу і страціла 350 рэйтынгавых балаў. Адрыў Свёнтак ад беларускі складзе з панядзелка 3907 балаў.

Больш за тое, Арыну на трэцяе месца ў панядзелак афіцыйна змесціць амерыканка Коры Гаўф.

У фінале мужчынскага турніру заўтра згуляюць Аляксандр Звераў (Германія) — Карлас Алькарас (Іспанія).

«Тых, хто мяне падтрымлівае, больш, чым хэйтараў». Сабаленка распавяла, як адносіцца да каментароў у сацсетках

Арына Сабаленка перастала хаваць, з кім сустракаецца

Сабаленка і Азаранка выступяць на Алімпіядзе ў Парыжы

Nashaniva.com