КНДР зноў атакавала Паўднёвую Карэю смеццем — Сеул у адказ уключыць навіны праз гучнагаварыцелі

Смеццевая вайна паміж дзвюма краінамі працягваецца.

09.06.2024 / 13:24

 

Фота: ЦТАК

КНДР чарговы раз атакавала Паўднёвую Карэю паветранымі шарамі са смеццем. 8 чэрвеня паўднёвакарэйскія вайскоўцы зафіксавалі запуск 330 паветраных шароў, не менш за 80 прызямліліся ў Паўднёвай Карэі. 

Сеул у якасці меры ў адказ збіраецца ўключыць прапаганду на мяжы з Паўночнай Карэяй. Плануецца, што праз магутныя гучнагаварыцелі будуць транслявацца навіны і аналітычныя перадачы, інфармацыя ў якіх разыходзіцца з паўночнакарэйскай прапагандай, піша Reuters. 

Упершыню такі прыём Сеул выкарыстоўваў у 2004 годзе. Апошні раз прапаганда на мяжы гучала ў 2016 годзе падчас ядзерных выпрабаванняў у КНДР. 

Паўночная Карэя з канца траўня запусціла на тэрыторыю Паўднёвай ужо больш за тысячу шароў, напоўненых разным смеццем. Сеул у адказ запусціў у КНДР шары з запісанай на флэшкі музыкай K-Pop і паўднёвакарэйскімі серыяламі.

КНДР закідала Паўднёвую Карэю паветранымі шарамі са смеццем

У КНДР зацвердзілі парадак дэманстрацыі партрэтаў трох Кімаў

Кім Чэн Ын разам з 12-гадовай дачкой урачыста адкрыў забудову вуліцы з 80-павярховым будынкам у Пхеньяне ФОТЫ

Nashaniva.com