Мінчук знайшоў на вуліцы скрутак і вырашыў панюхаць. У выніку страціў прытомнасць і атрымаў крыміналку
Мінакі ў парку Дразды заўважылі мужчыну, які ляжаў на сцежцы без прытомнасці. Яны выклікалі хуткую, разам з лекарамі на месца прыехаў і наркакантроль. 33-гадовага мужчыну адвезлі ў бальніцу, там вызначылі, што ён атруціўся наркатычнымі рэчывамі. У заплечніку ў яго знайшлі скрутак з 4,39 г метадону.
09.06.2024 / 16:04
Ілюстрацыйнае фота: Генпракуратура
Апрытомнеўшы, мужчына распавёў, што гуляў па парку і знайшоў каля дрэва пераматаны ізастужкай пакецік з крышталепадобным рэчывам. Мужчына адышоў у бязлюднае месца і вырашыў панюхаць парашок. Што было далей, ён не памятае, бо ачомаўся толькі ў бальніцы, пішуць «Мінск-Навіны».
Мужчыну выставілі абвінавачванне ў незаконным без мэты збыту набыцці, захоўванні і перавозцы наркотыкаў. Па гэтым артыкуле яму пагражае да пяці гадоў турмы. Раней ён не быў судзімы, у яго ёсць непаўналетняе дзіця. Працуе абвінавачаны прадаўцом-кансультантам.
Стартапер вярнуўся з Дубая. Цяпер у яго два палітычныя артыкулы і адзін наркатычны
У Мінску браты-блізнюкі кідалі піць незвычайным спосабам: курылі марыхуану