Правацэнтрысцкая Еўрапейская народная партыя лідзіруе на выбарах у Еўрапарламент, але пазіцыі ўмацоўваюць ультраправыя

Правацэнтрысцкая Еўрапейская народная партыя (ЕНП) лідзіруе на выбарах у Еўрапарламент у Аўстрыі, Германіі, Грэцыі, Нідэрландах і на Кіпры, паказалі ў нядзелю экзіт-полы, якія прайшлі ў гэтых краінах. Паводле прагнозаў, яна павінна атрымаць 181 месца з 720.

09.06.2024 / 23:39

Фота: Getty Image

Другое месца зоймуць сацыял-дэмакраты, атрымаўшы 135 месцаў. Ліберальна-цэнтрысцкае аб'яднанне ALDE атрымае 82 месцы. Правакансерватыўная партыя «Еўрапейскія кансерватары і рэфармісты» (ECR) — 71 месца. Праварадыкальная партыя «Ідэнтычнасць і дэмакратыя», скарочана — ID Party, узмоцніць свае пазіцыі, атрымаўшы 62 месцы. Найбольшыя страты панясуць «зялёныя».

Правацэнтрысцкі Хрысціянска-дэмакратычны саюз, да якога належыць кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен, дамінуе ў Германіі, самай густанаселенай краіне ЕС, амаль на 30% апярэджваючы Сацыял-дэмакратычную партыю федэральнага канцлера Олафа Шольца, якая апусцілася да 14 %, саступіўшы нават крайне правай «Альтэрнатыве для Германіі». Прагнозы нямецкіх грамадскіх вяшчальнікаў ARD і ZDF засведчылі, што «Альтэрнатыва для Германіі», або AfD, цяпер будзе мець 16,5%, у параўнанні з 11% у 2019 годзе. Сукупны вынік трох партый, якія ўваходзяць у кіроўную кааліцыю Германіі, ледзь перавысіў 30%.

У Германіі адсотак дэпутатаў ад Партыі «Зялёных», паводле прагнозаў, упадзе з 20 да 12%, а ў Францыі і некаторых іншых краінах ЕС партыі гэтага толку чакаюць яшчэ большыя страты. Іх паражэнне можа паўплываць на агульную палітыку ЕС у сферы барацьбы з кліматычнымі зменамі.

У Германіі ультраправая партыя «Альтэрнатыва для Германіі» заняла другое месца, набраўшы 16,5% галасоў (у 2019-м партыя атрымала 11%), мяркуючы па дадзеных экзіт-пола, апублікаваных грамадскай вяшчальнай кампаніяй ARD.

У Аўстрыі, хутчэй за ўсё, пераможа крайне правая «Партыя свабоды». Пра гэта сведчаць апублікаваныя ўвечары ў нядзелю вынікі апытанняў, праведзеных у апошні тыдзень.

У Нідэрландах, дзе галасаванне прайшло ў чацвер, вынікі апытанняў паказалі, што антыіміграцыйная партыя нацыяналіста Геерта Вілдэрса атрымае 7 з 29 месцаў у Асамблеі ЕС, г. зн. толькі на адно месца менш, чым у альянса сацыял-дэмакратаў і «зялёных».

Паводле папярэдніх ацэнак, на выбарах у Польшчы ўрадавая Грамадзянская кааліцыя атрымала каля 38%, Кансерватыўная партыя «Права і справядлівасць» мае каля 34%, крайне правая «Канфедэрацыя» — каля 12%.

У Іспаніі найбольш набірае кансерватыўная Народная партыя (каля 32%), на другім месцы Сацыялістычная партыя, якая цяпер ва ўладзе (каля 30%), на трэцім месцы крайне правая партыя Vox (каля 10%).

Галасуючы ў Фландрыі, прэм'ер-міністр Бельгіі Аляксандр дэ Кро (Бельгія цяпер старшынюе ў ЕС) папярэдзіў, што Еўропа знаходзіцца «на ростанях» і «пад ціскам, як ніколі».

Макрон распусціў французскі парламент і абвясціў датэрміновыя выбары

Мелоні назвала выбары ў Еўрапарламент выбарам паміж дзвюма Еўропамі

Кіраўніца Еўрапарламента расказала, ці прызнае Еўрасаюз пашпарт Новай Беларусі

Да дэпутата бундэстага ад «Альтэрнатывы для Германіі», які прыязджаў у Беларусь, прыйшлі з ператрусамі

Nashaniva.com