Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень на ноч і дзень аўторка
Яны папярэджваюць аб неспрыяльнай гідраметэаралагічнай з'яве.
10.06.2024 / 15:36
У ноч на аўторак на большай частцы тэрыторыі, а днём па ўсходняй палове краіны чакаюцца навальніцы.
У Мінску ўначы і раніцай 11 чэрвеня чакаецца навальніца.
Ноччу +10..+16°С, па паўднёвым усходзе Беларусі да +19°С, максімальная днём +21..+27°С.
pogoda.by