Перавыданні аповесцей «Афганец» і «Бліндаж» Васіля Быкава выйдуць у Беластоку
Пра перавыданне аповесцей Васіля Быкава паведамляецца на сайце Kamunikat.org.
10.06.2024 / 17:56
Прэзентацыя новай кнігі з апавяданнямі адбудзецца падчас святкавання 100-годдзя з дня нараджэння Васіля Быкава ў Цэнтры беларускай культуры ў Беластоку.
У кнігу класіка беларускай літаратуры ўвайшлі дзве знакавыя, але малавядомыя пакуль аповесці — «Афганец» і «Бліндаж». Тэксты былі надрукаваныя толькі пасля смерці народнага пісьменніка Беларусі.
Прэзентацыя адбудзецца19 чэрвеня ў 19:00 па мясцовым часе ў кавярні ФАМА ў Беластоку (Легіянова, 5).
Як Лукашэнка чарговы раз дробна адпомсціў Быкаву
Пра што прасіў Джордж Буш і як хавалі Быкава. Успаміны дырэктара беларускай службы «Радыё Свабода»
Паглядзіце, якія прыгожыя маркі выпусціла да 100-годдзя Васіля Быкава Рада БНР ФОТАФАКТ
Гарадзенцы звярнуліся ў гарвыканкам наконт помніка Быкаву, ім адказалі