Завочна збіраюцца судзіць інструктара па ізраільскім адзінаборстве

Следчы камітэт паведаміў пра пачатак спецвытворчасці ў дачыненні да 43-гадовага Генадзя Капітанава. Мужчыну заклікаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ва Упраўленне Следчага камітэта па Мінску.

10.06.2024 / 18:06

Генадзю Капітанаву інкрымінаваныя ч. 1 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы), ч. 3 арт. 361 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім), ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі), арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады).

Як даведаўся «Позірк», Генадзь Капітанаў — атэставаны інструктар па краў-мага (распрацаваная ў Ізраілі вайсковая сістэма рукапашнага бою) са стажам заняткаў больш за 10 гадоў.

Генадзь быў адным з двух беларускіх спартсменаў, якія ўдзельнічалі ў першым афіцыйным чэмпіянаце свету па спартыўным кірунку адзінаборства ў 2017 годзе ў Ізраілі, а таксама быў суддзёй першых спаборніцтваў па краў-мага ў Мінску ў 2019 годзе.

Самы шматлюдны завочны суд: пачынаецца разгляд «справы аналітыкаў Святланы Ціханоўскай»

Прызначана дата завочнага суда над праваабаронцам Леанідам Судаленкам

Завочна будуць судзіць гарадзенак Вольгу Верамеенку і Ірыну Чарняўку

Nashaniva.com