Пачаліся продажы лясных суніц. Колькі просяць за літр?

На беларускіх рынках і па аб'явах пачалі прадаваць сабраныя ў лесе суніцы. Выданне Telegraf.news паглядзела, па якой цане ідзе літр ягад у Мінску і ў абласцях.

10.06.2024 / 19:01

На мінскім рынку «Усё сваё», які знаходзіцца побач з Камароўкай, духмяныя лясныя суніцы прадаюць па 25 рублёў за кілаграм. А вось на суседняй Камароўцы былі заўважаныя садовыя суніцы. За паўлітра тут прасілі 10—15 рублёў.

Лясныя суніцы прапануюць да продажу і на «Куфры». Па аб'явах у Мінску, у прыватнасці, прапануюць купіць літр за 25—30 рублёў.

@usesvae #ўсёсваё #фермерскийрынок #беларусь #рынок #минск #земляника ♬ оригинальный звук - Ўсё Сваё

У Мінскай вобласці ягады абыдуцца танней — 20 рублёў за літр (Мядзел, Маладзечна, Барысаў). У Салігорску некаторыя прапануюць купіць літр суніц за 13 рублёў, у Слуцку — за 15.

Актыўна збіраюць і прадаюць суніцы і ў іншых абласцях Беларусі.

Фота: Kufar.by

На Брэстчыне за літр ягад хочуць 10—15 рублёў. У Гродзенскай вобласці цана аналагічная.

Прыступілі да збору і продажу суніц і на Магілёўшчыне. Так, у Касцюковічах свежасабраную ягаду прадаюць па 10 рублёў.

У Віцебскай вобласці цэннік рэкордны — 35 рублёў за літр.

А вось у Гомельскай вобласці суніцы масава чамусьці яшчэ не збіраюць, актуальных аб'яў пакуль што няма.

У Беларусі пачалі прадаваць першыя чарніцы. Цэны ў рэгіёнах моцна розняцца

На Камароўцы з'явіліся першыя чарніцы, суніцы і вішні. Каштуюць як крыло ад самалёта

У лясах пачаліся чарніцы

Вось як вы адрозніце самыя смачныя сарты клубніц

Nashaniva.com