Паўднёвая Карэя адкрыла папераджальны агонь на мяжы КНДР
Паўночнакарэйскія вайскоўцы ненадоўга парушылі мяжу з паўднёвакарэйскай дзяржавай. Пасля папераджальных стрэлаў яны вярнуліся на бок КНДР.
11.06.2024 / 09:32
Мяжа паміж Паўночнай і Паўднёвай Карэяй. Фота: Lee Jin-man / AP
Паўднёвакарэйскія вайскоўцы зрабілі папераджальныя стрэлы пасля таго, як салдаты з КНДР ненадоўга перасеклі мяжу дзвюх Карэй. Пра гэта паведамляе раніцай у аўторак, 11 чэрвеня, паўднёвакарэйскае інфармагенцтва «Рэнхап» са спасылкай на Аб'яднаны камітэт начальнікаў штабоў (АКНШ) Узброеных cіл Паўднёвай Карэі.
Адзначаецца, што група паўночнакарэйскіх вайскоўцаў перасекла дэмаркацыйную лінію ў межах дэмілітарызаванай зоны, якая падзяляе дзве Карэі, на цэнтральным участку мяжы 9 чэрвеня, каля 12.30 па мясцовым часе, піша Deutsche Welle.
Пасля папярэджання праз гучнагаварыцель і папераджальных стрэлаў паўночнакарэйскія вайскоўцы вярнуліся на свой бок мяжы. Услед за тым «ніякай незвычайнай актыўнасці» больш не было.
Сястра Кім Чэн Ына папярэдзіла Сеул «пра небяспечную сітуацыю»
КНДР зноў атакавала Паўднёвую Карэю смеццем — Сеул у адказ уключыць навіны праз гучнагаварыцелі
КНДР закідала Паўднёвую Карэю паветранымі шарамі са смеццем