Знайшлі зніклы самалёт віцэ-прэзідэнта Малаві. Усе пасажыры загінулі
51-гадовы віцэ-прэзідэнт Малаві Саўлас Чыліма загінуў у авіякатастрофе, паведаміў урад краіны. Акрамя яго, на борце было яшчэ дзевяць чалавек.
11.06.2024 / 11:02
Паводле паведамлення, самалёт знойдзены сёння раніцай у лесе Чыкангава. Усе, хто знаходзіўся на борце, загінулі ў выніку крушэння, гаворыцца ў паведамленні.
Самалёт, у якім ляцеў віцэ-прэзідэнт афрыканскай краіны Малаві, знік з радараў неўзабаве пасля ўзлёту з аэрапорта малавійскай сталіцы Ліногве. Самалёт ляцеў у аэрапорт горада Мзузу на поўначы краіны.
Саўлас Чыліма. Фота: AP Photo
У горадзе Мзузу віцэ-прэзідэнт павінен быў прысутнічаць на пахаванні былога міністра юстыцыі краіны Ральфа Касамбары, які памёр тры дні таму. Самалёт, на якім ён ляцеў, належаў вайскова-паветраным сілам краіны.
Малавійская прэса адзначае, што ў раёне Мзузу ў панядзелак было дрэннае надвор'е, і што, паводле непацверджаных звестак, мясцовыя жыхары паведамлялі пра падзенне самалёта.
Саўлас Чыліма займаў пасаду віцэ-прэзідэнта Малаві 10 гадоў, з 31 мая 2014 года. Ён быў намеснікам спачатку ў ранейшага прэзідэнта Пітэра Мутарыкі і захаваў сваю пасаду пасля таго, як у чэрвені 2020 года новым прэзідэнтам стаў Лазарус Чаквера.
Знік з радараў самалёт віцэ-прэзідэнта адной з афрыканскіх краін
У Паўночнай Асеціі разбіўся Су-34
Знойдзены верталёт з прэзідэнтам Ірана на борце. На месцы катастрофы жывых няма
Верталёт прэзідэнта Ірана ўрэзаўся ў гару?