Былы беларускі спецназавец загінуў у Расіі ад выбуху гранаты

У Расіі ад выбуху гранаты загінуў былы спецназавец з Магілёва Юрый Міхайлаў. Яму было 47 гадоў. 

11.06.2024 / 13:40

Юрый Міхайлаў загінуў 2 чэрвеня, а развітанне з ім прайшло праз тыдзень у Магілёве, піша MAYDAY.TEAM. 

На жалобную цырымонію прыехаў кіраўнік Беларускай асацыяцыі ветэранаў падраздзяленняў спецназа МУС «Гонар» Дзмітрый Паўлічэнка.

У сваім слове ён згадаў, што ў 90-я Юрый Міхайлаў быў адным з тых байцоў, з якімі «давялося разам рызыкаваць, стоячы плячом да пляча, жорстка спыняючы спробы замахаў на канстытуцыйны лад з боку бандыцкіх і па-экстрэмісцку настроеных элементаў». 

Як паведамляе MAYDAY.TEAM, у 1995-1996 гадах Міхайлаў праходзіў тэрміновую службу ў 1-й роце спецпрызначэння ў/ч 3214 (Уручча) у званні старшыны.

Пахаванне было арганізавана за кошт ахвяраванняў членаў Асацыяцыі «Гонар».

Абставіны смерці экс-спецназаўца не выдаюцца. За сухой фармулёўкай можа хавацца яго ўдзел у так званай СВА.

Сёння спаўняецца 25 гадоў, як быў забіты Юрый Захаранка

«Бацька не адразу распазнаў, хто такі Лукашэнка». Дачка Юрыя Захаранкі пра здраду сяброў, працэс Гараўскага. І пра боль жыцця

У Швейцарыі скончыўся суд над былым байцом «эскадрона смерці» Гараўскім

Nashaniva.com