Макрон катэгарычна абвергнуў планы пайсці ў адстаўку

На сераду прызначылі прэс-канферэнцыю прэзідэнта Францыі. Там ён павінен абвясціць новую стратэгію.

11.06.2024 / 15:17

Эмануэль Макрон. Фота: Ludovic Marin, Pool via AP

Французскі прэзідэнт Эмануэль Макрон заявіў, што не збіраецца падаваць у адстаўку, якім бы ні быў вынік пазачарговых парламенцкіх выбараў, паведаміла Le Figaro.

Палітыка спыталі, ці не баіцца ён, што апазіцыйнае «Нацыянальнае аб'яднанне» ў выпадку перамогі на пазачарговых парламенцкіх выбарах запатрабуе яго адстаўкі.

«Нацыянальнае аб'яднанне» не піша Канстытуцыю і не вызначае яе дух. Яны досыць выразныя, як і паўнамоцтвы прэзідэнта, незалежна ад выніку. Гэта для мяне непарушна», — адказаў Макрон.

Каментары прагучалі пасля таго, як Europe1 паведаміла са спасылкай на крыніцы, што Макрон не выключае магчымасці сваёй адстаўкі ў якасці крайняга сродку. «Ён гатовы ахвяраваць сваім пяцігадовым тэрмінам (ён быў пераабраны ў 2022-м годзе)», — дадала крыніца Europe1.

На вечар 11 чэрвеня была запланаваная прэс-канферэнцыя Макрона, аднак незадоўга да яе пачатку мерапрыемства перанеслі на 12:00 12 чэрвеня (13:00 па Мінску) На ёй Макрон збіраецца распавесці не пра адстаўку, а выкласці планы на перадвыбарчую кампанію.

На мінулых выбарах у Еўрапарламент крайне правае «Нацыянальнае аб'яднанне» атрымала 31,5%, тады яе Besoin d'Europe, у якую ўваходзіць партыя Макрона «Адраджэнне», 14,5% 

Макрон вечарам у нядзелю прызначыў новыя выбары ў парламент краіны на 30 чэрвеня і 7 ліпеня.

Цяперашні ягоны прэзідэнцкі тэрмін павінен скончыцца ў маі 2027 года.

Макрон абмяркоўваў магчымасць сваёй адстаўкі

Макрон распусціў французскі парламент і абвясціў датэрміновыя выбары

Пра што думаў Макрон, абвяшчаючы датэрміновыя выбары

Прэм'ер Баварыі заклікаў як мага хутчэй правесці выбары ў Германіі пасля правалу партыі Шольца на выбарах

Многія еўрапейскія ультраправыя ўжо далёка не ультра. А стаўкі Расіі зноў не спрацавалі. Што яшчэ паказалі выбары ў Еўрапарламент

Nashaniva.com