Праўладны саюз пісьменнікаў хоча выдаць збор твораў Лукашэнкі і прыняць яго ў свае шэрагі

Старшыня праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі (СПБ) Аляксандр Карлюкевіч падтрымаў ідэю выдаць збор абраных твораў Аляксандра Лукашэнкі, піша «Позірк».

11.06.2024 / 15:27

Фота: Evgenia Novozhenina / Pool Photo via AP

З такой прапановай на прэс-канферэнцыі 11 чэрвеня ў Мінску выступіў Валерый Шумілаў, які назваўся «навуковым публіцыстам».

На яго думку, Лукашэнку, «улічваючы публіцыстычную дзейнасць», неабходна прыняць у СПБ. 

— Да гэтага пытання трэба ўмела падысці, — сказаў ганаровы старшыня СПБ Мікалай Чаргінец. —

Трэба, каб у Адміністрацыі яму падалі гэтую ідэю, сказалі: Аляксандр Рыгоравіч, бярыцеся за кнігі — яны вельмі патрэбны народу. 

Паводле яго слоў, СПБ «будзе рады» падтрымаць Лукашэнку ў гэтым пачынанні.

Nashaniva.com