Больш за 85% палякаў за тое, каб страляць па мігрантах, калі яны штурмуюць мяжу

85,7% палякаў мяркуюць, што вайскоўцы павінны мець магчымасць ужываць зброю, калі мігранты сілай спрабуюць перасячы ўсходнюю мяжу краіны. Такія настроі засведчыла апытанне Інстытута рынкавых і сацыяльных даследаванняў IBRiS на замову выдання Rzeczpospolita, піша Most.

11.06.2024 / 18:04

57,8% апытаных адказваюць на гэтае пытанне рашуча станоўча і яшчэ 27,9% — хутчэй станоўча. Толькі 9,2% лічаць, што вайскоўцы хутчэй не павінны ўжываць зброю і 1,5% — упэўненыя ў гэтым. 3,6% апытаных не вызначыліся з адказам.

Ідэя прымянення зброі часцей знаходзіць разуменне ў мужчын, жыхароў невялікіх гарадоў і людзей з больш нізкім узроўнем адукацыі.

Нядаўна ў Польшчы разгарэўся скандал праз затрыманне жаўнераў, якія ў канцы сакавіка спрабавалі спыніць групу мігрантаў ля мяжы з Беларуссю, страляючы ў паветра, а затым у зямлю. Двум вайскоўцам было выстаўлена абвінавачванне ў перавышэнні паўнамоцтваў.

Гісторыя ўсплыла толькі цяпер і выклікала шквал абурэння ў грамадстве і ва ўладзе. У выніку прэм'ер-міністр адправіў у адстаўку намесніка генпракурора па вайсковых справах.

Польскія памежнікі паказалі зброю мігрантаў на мяжы з Беларуссю

Польшча накіруе на мяжу з Беларуссю вайскоўцаў з баявым досведам у Афганістане, Іраку і Косаве

У польскіх уладаў ёсць фота забойцы польскага памежніка, які загінуў на беларускай мяжы

Забойства жаўнера Польшча не выбачыць. Лукашэнка правакуе сур'ёзны канфлікт

Nashaniva.com