Адмучыліся гаротныя. Беларусь разгромна саступіла Ізраілю

Таварыскі матч прайшоў у Будапешце і скончыўся з лікам 0:4.

11.06.2024 / 21:35

Скрыншот відэа

Цікава, што ў адборы да Еўра-2024 Беларусь і Ізраіль гулялі ў адной групе, і нашы суайчыннікі саступалі куды больш паважна: 1:2, 0:1.

Нагадаем, што ў пятніцу беларусы ў Мінску разгромна прайгралі Расіі 0:4.

Увосень зборная возьме ўдзел у чарговым розыгрышы Лігі нацый (дывізіён С). Супернікамі будуць зборныя Балгарыі, Паўночнай Ірландыі і Люксембурга.

Замест Еўра-2024 на беларускіх каналах — гульні БРІКС, пляжны футбол і чэмпіянат Бразіліі

«Чакаў убачыць іншае, а тут томная абыякавасць» — расійскі журналіст пра атмасферу матча Беларусь — Расія, які назвалі «гульнёй года»

Германія ўвяла кантроль на мяжы на час чэмпіянату Еўропы па футболе

Nashaniva.com