Па ініцыятыве Генпракуратуры створаць рэестр для арганізатараў дзіцячага летняга адпачынку

У Беларусі распрацоўваюцца папраўкі ў заканадаўства, якія рэгулюе сферу адпачынку і забаў для дзяцей. Аказваць такія паслугі надалей змогуць толькі юрыдычныя асобы, уключаныя ў спецыяльны рэестр. Ініцыятарам зменаў у рэгуляванні дзіцячага адпачынку выступіла Генпракуратура.

11.06.2024 / 22:55

Фота ілюстрацыйнае

Генпракуратура, правёўшы шматлікія праверкі ў летніх лагерах, выступіла з ініцыятывай узмацнення строгасці рэгулявання ў сферы дзіцячага адпачынку.

Мяркуючы па ўсім, цяпер так званыя «стыхійныя лагеры» будуць забароненыя, а ажыццяўляць гэтую дзейнасць змогуць толькі ўключаныя ў спецыяльны рэестр арганізацыі.

@nashaniva Пасля прыватных школ і садкоў узяліся і за лагеры? #беларусь #детскийлагерь #нашаніва #беларускаямова #беларусьновости ♬ Last Hope - Steve Ralph

«У гэты рэестр будуць уключаны толькі тыя юрыдычныя асобы, якія створаць усе ўмовы для бяспечнага знаходжання дзяцей», — пракаментаваў ініцыятыву намеснік дырэктара Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Аляксандр Цай.

Асноўным патрабаваннем нібыта будзе забеспячэнне супрацьпажарнай бяспекі і санітарна-эпідэміялагічных нормаў. Але, як паказвае практыка, асобы, якія праводзілі ў прыватных дзіцячых лагерах праверкі, цікавіў таксама і ідэалагічны аспект. Так, у адным з лагераў на Лідчыне абурэнне выклікалі надпісы на англійскай і нямецкай мовах у пакоях, а таксама сцяжок Германіі.

Дзіцячы лагер на Лідчыне закрылі з-за надпісаў па-англійску і сцяжка Германіі 

Чыноўнікі ўзяліся за прыватныя дзіцячыя лагеры — абяцаюць жорсткія рэйды

«Беларусьфільм» зняў мультфільм пра вайну — запаўняць залы дзецьмі будуць адміністрацыйнымі метадамі

Nashaniva.com