Пуцін вечарам правёў нараду з міністрам абароны і начальнікам Генштаба
Яго праінфармавалі пра «спецыяльную ваенную аперацыю».
12.06.2024 / 11:32
Фота: Sergey Guneyev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP, File
Увечары 11 чэрвеня Уладзімір Пуцін правёў нараду з удзелам міністра абароны Андрэя Белавусава, начальніка Генштаба Валерыя Герасімава і камандуючых акругамі, заявіў прэс-сакратар кіраўніка расійскай дзяржавы Дзмітрый Пяскоў журналістам.
Вярхоўнаму галоўнакамандуючаму было расказана аб ходзе спецыяльнай ваеннай аперацыі (так у Расіі называюць уварванне ва Украіну), а таксама планах па працягу ваенных дзеянняў«, — распавёў ён.
Пяскоў дадаў, што пасля агульнай нарады Пуцін правёў асобныя сустрэчы з удзельнікамі.